Генадзь Манько (блёк «Воля») і Тацяна Мартынава (сьпіс «Хопіць баяцца») у гасьцях «Свабода Premium» …

Генадзь Манько (блёк «Воля») і Тацяна Мартынава (сьпіс «Хопіць баяцца») у гасьцях «Свабода Premium»

https://www.youtube.com/watch?v=sorYhxB3Ymw

«Нам трэба атрымоўваць дазвол ад краін Эўропы, тых краін, дзе магчымае легальнае існаваньне ЧВК. Але для гэтага патрэбныя рэсурсы. Таксама, нашыя эўрапейскія партнэры маюць бачыць, што побач з парамілітарнымі групамі існуе палітычная сіла, якая зможа ўтрымаць Беларусь ад грамадзянскай вайны ў пераходны пэрыяд» — Тацяна Мартынава.

Выбары ў Каардынацыйную Раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць абраныя 80 дэлегатаў.