Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Навіны з праваслаўнай царквы: затрыманы святар, узнагарода кіраўніцтву калоніі і наведванне Лукашэнкі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Напярэдадні Калядаў прыйшло шмат навін з колаў праваслаўнай царквы. Святар Дыянісій Карасталёў затрыманы губазікам з-за малітвы за абаронцаў Украіны. Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў граматай начальства калоніі №14 (пасля фотку прыбралі з сайта БПЦ, мабыць, палічылі, што нават для філіяла ФСБ у Беларусі гэта неяк занадта). Галоўны пацук наведаў  Свята-Елісавецінскі манастыр (той самы, дзе манашкі гандлююць z-сімволікай). […]

“Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім: тэатр абсурду і парушэнне правоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​“Суд” над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім з першых хвілін нагадвае тэатр абсурду. З “пракурорам”, які не можа весці працэс на беларускай мове, сведкай – псеўдаправаабаронцай, арыштаванай журналісткай і недарэчным азаронкам. А Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч проста робяць тое, што рабілі заўсёды: абараняюць правы, на гэты раз – свае ўласныя. Не будзе ні […]

Канал вершаў ад беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вось такі канал з вершамі – ад беларусаў, пра беларусаў і для беларусаў. Паглядзіце, калі яшчэ не бачылі! https://t.me/StantiaZL/2013 Страфа Зялёнага Луга Дожди января зачастили стучатьсяПо жести карнизов и душам людей.Мне стало по жести с зимою общаться:Устал от общения, текстов, идей. Дождь зимний прольёт свои слёзы, как ноты,Качнётся земля на крутом вираже.Мне всё равно с […]

Затрыманы рэпетытар Яўген Лівянт і яго сям’я — на фоне змен правілаў залічэння ў ВНУ

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Яўген Лівянт, паважаны рэпетытар, затрыманы разам з жонкай Юліяй, дачкой Ганнай і зяцям Мікітам. Калега Яўгена Аляксей Іваноў таксама за кратамі. Усё гэта супала са зменамі правіл залічэння ў ВНУ (яны спрасціліся для дзяцей сілавікоў і будучых сілавікоў, як нечакана). Увогуле ўсе апошнія навацыі ў адукацыйнай сістэме як бы казалі нам: дзяржаве не патрэбныя разумныя, […]

Навагодняя прамова прэзідэнткі Ціханоўскай — тэкст у газеце

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сябры! Калі вашыя суседзі не паглядзелі навагоднюю прамову прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай, то абавязкова падзяліцеся з імі новым нумарам нашай газеты: там тэкст гэтай прамовы.І, вядома ж, не забываемся пра бяспеку пры распаўсюджванні

Навагоднее прывітанне са святочнай Варшавы: жыве Беларусь

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А вось вам прывітанне са святочнай Варшавы. Удзень яна не вельмі святочная, але ж уначы зіхаціць рознымі колерамі. Няхай у новым годзе замест шэрасці, што занадта доўга пануе ў нашай Беларусі, заззяюць новыя колеры – колеры свабоды. І проста нагадваем: выявы чыжыкаў тут, а дасылаць паштоўкі з розных канцоў свету можна сюды: @SemChizei_bot . Жыве […]

Навагоднее прывітанне беларусаў з Бельгіі — з горада Юі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А паглядзіце, якое цудоўнае віншаванне прыйшло з Бельгіі! “Дарагія беларусы!З Новым годам вас! Вашы чыжыкі даляцелі да цікавага горада Huy ў Бельгіі, каб пакінуць там усё тое, што дрэннае на Х….. пачынаецца.Каб забраць у 2023 толькі мір і спакой, паразуменне і згоду, салідарнасць і дапамогу, дабро і каханне, нязломную веру і сілу духа!” Дзякуем і […]

Навагоднее звароты да беларусаў: стомленасць, надзея і чаканне свабоды

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Добрага вечара, сябры, суседзі, вольныя беларусы! Год падыходзіць да завяршэння. Здаецца, ён прынёс нам больш выпрабаванняў, чым усе былыя гады пры дыктатуры. Галоўная эмоцыя беларусаў сёння – стомленасць. Але гэты страшны год – год зачараваны. Ён паскорыў час, паскорыў гісторыю. Тое, што здавалася бясконцым, ужо бачыць наперадзе свой канец. Тое, што здавалася непераможным, рыхтуецца да […]

Насычаны год змагання і любові — беражыце сябе

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Гэта быў вельмі насычаны і розны год. Але нам не абвыкаць! З 2020 года мы кожны дзень жывем у барацьбе і знаходзім у ёй месца для кахання і клопату адзін да аднаго. Беражыце сябе

Навагоднія віншаванні беларусаў з Рыма і Ватыкана

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Добрага дня, сябры! Нашыя татэмныя птушачкі перадаюць навагоднія віншаванні з сонечнага Рыма (і таксама з Ватыкана!). Вось калі б не апошняя фотка, нават не верыцца, што зіма. Няхай у новым годзе сонца заззяе і над нашай Беларуссю . Дарэчы, калі вы таксама жадаеце даслаць нам паштоўку з нейкага цудоўнага месца, то выявы чыжыкаў тут.