Усім добрага настрою жадаюць нашыя чыжыкі з прыгарада недзе ў Каліфорніі. Месцамі калядныя ўпрыгожванні нагадваюць чамусьці пра Хэлоўін. Затое шмат белага ды чырвонага, а што можа быць прыгажэйшым?! Жыве Беларусь!
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
На 68-гадовую беларуску завялі крымінальную справу за надпіс «не вайне» маркерам на прыпынку
На 68-гадовую жанчыну заведзена крымінальная справа за надпіс “не вайне” маркерам на абклееным рэкламамі прыпынку грамадскага транспарта. Гэта нібыта апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Чым з’яўляюцца напалову садраныя рэкламныя банеры – маёмасцю ці будынкамі – не ўдакладняецца. Расейцы за “не вайне” саджаюць рэгулярна. Яно і зразумела – вайна для іх ператварылася ў нацыянальную ідэю. Але […]
Мінская міліцыя хваліцца затрыманнем аўтара 43 тысяч «экстрэмісцкіх» каментароў
Губазікі хваляцца, што затрымалі чалавека, які пакінуў 43 тысячы “экстрэмісцкіх” каментароў; на яго завялі 58 крымінальных спраў. І вось нам цікава: у дзяцінстве хлопчык ці дзяўчынка марыць працаваць у міліцыі. Мабыць, шукаць забойцаў, наркагандляроў. Вызваляць закладнікаў. Разгадваць падказкі, якія пакінуў серыйны маньяк. Гераічна спыняць узброеных рабаўнікоў. Карацей кажучы, рабіць тое, што робяць крутыя хлопцы ды […]
Анархісты Емяльянаў і Раманаў у Ваўкавыскай калоніі зазнаюць катаванні ў ШІЗА і ПКТ
Катаванні ў беларускіх турмах, нажаль, ужо нікога не здзіўляюць. Але ж гэта не падстава не гаварыць пра іх. Кожны дзень тысячы людзей за кратамі зазнаюць катаванні. Сярод іх – анархісты Мікіта Емяльянаў і Сяргей Раманаў, якія знаходзяцца ў Ваўкавыскай калоніі № 11. Амаль увесь час хлопцы праводзяць у ШІЗА і ПКТ, іх пазбаўляюць самага неабходнага. […]
Калядная дабранач: чыжыкі завіталі на святы ў Польшчу
Дабранач, сябры! Віншуем усіх, хто зараз святкуе Каляды! Няхай здзейсняцца мары. Няхай тыя, каго вы зараз хацелі б моцна абняць, хутчэй апынуцца побач. Няхай у наступным годзе спалучэнне чырвонага і зялёнага ў беларускіх дзетак будзе асацыявацца толькі з каляднай ялінкай! Нашыя чыжыкі завіталі на зімовыя святы да суседзяў у Польшчу. А калі з вамі яны […]
Мінула 2,5 гады з арышту Эдуарда Бабарыкі: ні суда, ні прысуду, абвінавачванні мяняюць бесперапынна
На гэтым тыдні споўнілася 2.5 гады з моманту арышту Эдуарда Бабарыкі – ці не самага вядомага (мо пасля Сяргея Ціханоўскага) беларускага закладніка. Не было ані суда, ані прысуда. Абвінавачванні замяняюць, каб трымаць яго бясконца. Нават і сэнса ў закладніку няма, бо Віктар Бабарыка ўжо атрымаў прысуд. Але спыняць рэпрэсіі нельга, выпускаць нельга, а судзіць няма […]
Ягор Лебядок перадае з-за кратаў: «Усё будзе добра, інакш быць і не можа»
“Усё будзе добра, інакш быць і не можа!” – перадае з-за кратаў Ягор Лебядок. Насамрэч, зараз цікавыя часы для ваенных экспертаў. Цікава было б паслухаць прагноз Ягора, як скончыцца вайна. Дакладней – калі, як – зразумела ўжо. Не хапае яго аналітыкі сярод бясконцых навін і блогаў. Шмат каго з іх не хапае. Не хапае энэргічных […]
19 снежня 2022 г: Пуцін у Мінску — на фоне гадавіны Плошчы-2010 і аднядання незалежнасці
19 снежня 2010 г адбылася Плошча-2010 – самы масавы на той момант выступ беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў і дыктатуры, а некаторыя выйшлі і за незалежнасць ад Крамля. 19 снежня 2022 г у Беларусь прылятае пуцін, а прапагандысты вішчаць, што з незалежнасцю ўсё добра, гарант усё яшчэ гарант. ВВХ прывёз свой нязменны туалетны чамадан, некалькіх міністраў […]
Ціханоўская пра 12-ю гадавіну Плошчы-2010: шлях беларусаў да свабоды пачаўся даўно
Святлана Ціханоўская: «Сёння 12 гадоў з дня Плошчы-2010. Шчыра кажучы, у 2010 годзе я яшчэ не разумела, наколькі важна тое, што адбывалася ў гэты дзень на плошчы. Але зараз, узгадваючы гэты дзень, я бачу: шлях беларусаў да свабоды пачаўся не ў 2020 годзе – і нават не ў 2010-м, яго беларусы пачалі пракладваць ужо даўно. […]
Чытач — вольнай Чыжоўцы: вера ў хуткі канец цяперашняга вар’яцтва
Ад чытача: “Прывітанне вольнай Чыжоўцы і ўсім, хто можа людзьмі звацца.Аніякія прысуды, пагрозы тых, хто здрадзіў сваёй зямлі, сваёй Радзіме, упусціўшы акупантаў на яе і ўбіваючы ўсё беларускае, не змусяць сапраўды вольных людзей перастаць заставацца вольнымі, бо гэта пра стан душы і позірк на жыццё.Лёс у нас нялёгкі, але мы сапраўдныя беларусы, тыя, хто можа […]