Заклікаем прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду 3-га скліканьня і падтрымаць наш блёк «Воля» №2!
Выбары праходзяць з 25 па 27 траўня 2024. Самы просты шлях прагаласаваць — праз браўзэр на вашым смартфоне.
Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, абавязкова выкарыстоўвайце вэб-версію толькі з вашага смартфона і ў рэжыме інкогніта, каб палепшыць бясьпеку і ананімнасьць вашых дзеяньняў.
Да галасаваньня дапускаюцца арыгіналы беларускіх пашпартоў у адпаведным стане. Прымаюцца пашпарты са скончаным тэрмінам дзеяньня.
Калі не атрымоўваецца прагаласаваць праз вэб-вэрсыю, спрабуйце праз аплікацыю для iOS / Android. Шукайце падрабязнае апісаньне мэханізму галасаваньня і інструкцыі тут.