Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам за падтрымку праз 4 гады пасля арышту мужа

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская: «Дарагія мае беларусы! Хачу падзякаваць вам за падтрымку. Учора было 4 гады як рэжым арыштаваў майго мужа проста за тое, што ён хацеў лепшага для краіны. Велізарны прысуд, катаванні, рэжым інкамунікада. Мне баліць сэрца, калі я думаю пра Сяргея – і пра тое, што з ім адбываецца. Але вы напісалі столькі добрых словаў […]

25 гадоў трагедыі на Нямізе: 30 мая 1999 года загінулі 53 чалавекі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння 25 гадоў трагедыі на Нямізе, адной з самых страшных у найноўшай гісторыі Беларусі30 мая 1999 года падчас цісканіны ў падземным пераходзе на станцыі «Няміга» загінулі 53 чалавекі. https://nashaniva.com/343873 Без VPN — па гэтай спасылцы.

Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся яшчэ ў маі 2020 года з затрымання Сяргея Ціханоўскага

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Кажуць, рэпрэсіі пачаліся ў жніўні 2020 г. Не, усё пачалося раней. 29.05.2020 г затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Праз некалькі дзён – Міколу Статкевіча, потым – Віктара Бабарыку разам з сынам Эдуардам, потым – Ігара Лосіка. Сакральнае для пацукоў недазаконне яшчэ не было абвешчана, а ўжо ішло поўным ходам. Калі краінай кіруюць тэрарысты, то тэрор робіцца дзяржаўнай […]

Святлана Ціханоўская заклікае змагацца з дыктатурай і падтрымліваць палітвязняў у Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская: «Цяпер не час для канкурэнцыі паміж людзьмі. Трэба змагацца з агульным ворагам – дыктатарам і яго сістэмай» Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв’ю BBC, дзе павышаную ўвагу надала праблеме палітычных зняволеных у Беларусі – і выклікам, з якімі сутыкаюцца людзі за кратамі. Вось ключавыя цытаты з інтэрв’ю: «Рэжым хоча пераканаць нашых герояў за кратамі, […]

Хачу падзякаваць усім Беларусам, хто падтрымаў блёк «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледз…

Блёк Воля #Палітыка

Хачу падзякаваць усім Беларусам, хто падтрымаў блёк «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на асабістую небясьпеку. Дзякуй вам вялікі Таксама хачу падзякаваць Беларусам, якія прагаласавалі за іншыя сьпісы з адной толькі мэтай: не дзеля ўласнай карысьці, не дзеля ўласных амбіцыяў, а для таго, каб наблізіць нашу галоўную мэту — вяртаньне ў Беларусь. Беларусь будзе […]

Галасаванне скончана. Публікуем папярэднія вынікі.На дадзены момант свае галасы аддалі 6723 беларуса…

Блёк Воля #Палітыка

Галасаванне скончана. Публікуем папярэднія вынікі. На дадзены момант свае галасы аддалі 6723 беларусаў і беларусак. 1. «Салідарнасць» — 104 галасы и 0 мандатаў.2. «Воля» — 432 и 6 мандатаў.3. «Еўрапейскі выбар» — 605 и 8 мандатаў.4. «Наша справа» — 489 и 7 мандатаў.5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 и 0 мандатаў.6. Незалежныя […]

У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка Алена Ашурак ва ўзросце 86 гадоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады. У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына. https://smarturl.click/Xy8dz

Заклікаем прагаласаваць за блок #2 «Воля» сёньня да 23:59 па Менскім часе! Самы просты і бясьпечны …

Блёк Воля #Палітыка

Заклікаем прагаласаваць за блок #2 «Воля» сёньня да 23:59 па Менскім часе! Самы просты і бясьпечны спосаб прагаласаваць — праз вэб-вэрсію. Прамая спасылка: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html Расказвайце пра выбары сваім сябрам і ў сацсетках, калі гэта для вас бясьпечна. Дэталёвая інструкцыя па галасаваньні: https://bit.ly/rada2024 Беларусаў у Беларусі заклікаем падыйсьці максымальна сур’ёзна да правілаў бясьпекі пры галасаваньні. Не спампоўвайце […]