Палітыка

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Лукашэнка абяцае прабачыць збеглых — але яны мусяць пакаяцца перад спецыяльнай камісіяй

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​А што ж гэта робіцца? Лібералізацыя? Адліга? Крок насустрач народу? Нелегітымны абяцае прабачыць збеглых. Прабачыць, нават калі яны невінаватыя. Нават па канонах недазаконня. Але яны павінны пакаяцца, як жа інакш. І стаць ябацькамі. Большымі ябацькамі, чым сапраўдныя класічныя ябацькі. А вымяраць ступень ябацькасці будзе спецыяльная камісія, што складаецца з самых-самых пацучыных пацукоў: там і спецыяліст […]

Вольныя «чыжыкі» з Берліна шлюць прывітанні і жадаюць цярпення ўсім добрым людзям

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Berlin, Germany Вольная чыжыкі дасылаюць свае шчырыя прывітанні з Берліну! Зламіць жадання быць вольнымі немагчыма… Вытрымкі, цвёрдасці, цярпення і ўпэўненасці ў сабе, жадаюць чыжыкі ўсім добрым людям. Жыве Беларусь @menskrazam_info#МыРазам

Уладзіміра Гундара, ужо асуджанага на 18 гадоў, судзяць зноўку — нібыта за абразу пракуроркі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Уладзіміра Гундара, ужо асуджанага на 18 гадоў, судзяць зноў, нібыта за абразу пракуроркі. Паводле экспертызы, яго словы былі літаратурнымі, але ж маглі быць успрынятыя як абраза. Пракурорка настолькі абражаная, што ў судзе не з’явілася. Цікава, што ж гэта за словы такія былі? Мабыць, запатрабаваў справядлівага суда? Словазлучэнне “справядлівы суд” як раз пасуе да абвінавачванняў: з […]

У Фаніпалі ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах 2020 года, дзесяткі затрыманых

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Ізноў сумныя навіны. Сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Першаму затрыманаму па гэтай справе прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек асудзілі да “хатняй хіміі”. Перыядычна пацукі ладзяць у Фаніпалі “хапуны”, апошні адбыўся 24 студзеня, было затрымана каля 20 чалавек. Так, у цёмныя часы мы жывем. […]

Васіль Троцкі асуджаны за абразу пракурора, якога назваў мярзотнікам у каментарах

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Васіля Троцкага асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Справа ў тым, што пад допісам пра міліцыянтаў і пракурорскіх работнікаў з назвай “банда лукі” спадар Васіль напісаў у каментарах “алкашы і мярзотнікі”. Здавалася б, звычайная гісторыя. Але ж ёсць цікавая дэталь у ёй. Міхаіл Фацееў, былы пракурор і адзін з пацярпелых па справе, выліў сваю крыўду ў […]

Яўген Глушкоў атрымаў 9 гадоў за фота ваеннай базы — пытанні да міністэрства абароны

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​9 гадоў узмоцненага рэжыму атрымаў Яўген Глушкоў. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве за старое фота ваеннай базы ля вёскі Зябраўка, якое, дарэчы, знайшлі выпадкова. І тут, ведаеце, узнікаюць усялякія розныя пытанні да некаторых структур дзяржавы, якой Яўген нібыта здрадзіў. Пытанне першае, да міністэрства абароны. Непаважаныя таварышы, а як так здарылася, што ваенны аб’ект, за фота […]

Лукашэнка і Мнангагва: два дыктатары з кровавымі біяграфіямі знайшлі адзін аднаго

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вось ігнаруем мы звычайна пацучыную валтузню, але ж апасля апошняй мемнай вандроўкі шпіца і яго вусатага гаспадара не стрымаліся. ​​Можам павіншаваць луку з набыццём новага сябра з Зімбабвэ. З маляўнічай біяграфіяй, дарэчы.Эмерсан мнангагва, таксама вядомы як “кракадзіл”, мае даўнюю рэпутацыю забойцы і крывасмока. Які дурны выйшаў дуэт, кракадзіла і таракана. Два дыктатары маюць немала тэм […]

185 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага — памяць пра барацьбіта за свабоду Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сёння 185 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Дзень народзінаў чалавека, які жыў дзеля свабоды, і за свабоду памёр.Беларусь так і не стала такой, якой ён хацеў яе бачыць. Беларусь, якая сядзіць за кратамі з-за амбіцый драўлянага дыктатара лукашэнкі, яшчэ не стала свабоднай. Але стане, бо жыў Каліноўскі, і жывем мы. Мара пра свабоду нікуды […]

Беларускія актывісты наведалі Бухарэст, каб вывучыць вопыт рэвалюцыі і збавення ад дыктатуры

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Вольныя чыжыкі даляцелі да сталіцы Румыніі ў Бухарэст, дзе калісці 24 гады кіраваў краінай дыктатар Чаўшэску, каб павучыцца як рабіць рэвалюцыю і вызваляцца ад дыктатуры! Жыве Беларусь! @menskrazam_info#МыРазам

Суд над Анджэем Пачобутам: дзякуй Польшчы за тое, што адрознівае народ Беларусі ад хунты

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Пакуль лука шукае сяброў у Зімбабвэ, у Беларусі судзяць нязломнага Анджэя Пачобута. Мы хацелі б падзякаваць спадару Анджэю за яго смеласць і за працу на карысць беларускага і польскага народаў. А таксама падзякаваць Польшчы. Бо нават пасля пераследу саюза палякаў, арміі мігрантаў на мяжы, знішчэння польскіх могілак і ўдзелу хунты ў вайне Польшча па-ранейшаму бачыць […]