Алена Янушкоўская. ч.1
Ну, раз нашым СМІ не цікава раскрываць тэму, чаму ў першых шэрагах рэжым паказальна адабраў нерухомасць менавіта ў мяне, а не ў навапаказаных апазіцыйных лідараў, то распавяду вам сама.
Усё сваё жыццё “хварэю пачуццём падвышанай справядлівасці”. Менавіта так называюць маю неабыякавасць слугі рэжыму.
І менавіта з гэтым пачуццём, а яшчэ з пачуццём суперажывання, я заўсёды дапамагала людзям вырашаць іх праблемы з чыноўніцтвам.
Складанне зваротаў і скаргаў па просьбах землякоў у розныя структуры па рашэнні сацыяльных пытанняў было для мяне звыклай справай.
Адкрыта супрацьстаяць дзеянням рэжыму не магла, бо выхоўвала дзяцей сірот і разумела, што ў такім выпадку мая дзейнасць можа моцна ім нашкодзіць. Іх бы проста вырвалі з сям’і.
Пераломным стаў 2013 год. Барацьба з АЧС і злачынныя дзеянні рэжыму.
Дзеці ўжо былі дарослымі. І амаль усе раз’ехаліся.
Калі коратка, то я арганізавала супрацьстаянне аднавяскоўцаў супраць незаконнай канфіскацыі жывёл – адзіная вёска з усёй краіны адкрыта дала адпор рабаўнікам.
Ціск з боку ўлады быў наймагутнейшым. Але гэта вельмі вялікая асобная тэма, можа потым распавяду.
https://gazetaby.com/…/zhiteli-derevni-sujkovo…/58986/
З моманту нападу РФ у 2014 годзе на Украіну, выказвалася ў сацсетках супраць злачынных дзеянняў Крамля, актыўна супрацьстаяла прыгожынскім ботам. Многія ведаюць мяне па гэтых баях.
Рэжым тады нас не чапаў, лукавы, як заўсёды, саломку слаў пад сваю ўладу.
Але прыгожынскія тролі не грэбавалі ні чым: тэлефанавалі ў міліцыю, сельсавет, пагражалі маёй дачцэ, выстаўлялі фота маіх дзяцей і зусім маленькіх унукаў на порнасайты, публікаваліся расстрэльныя спісы РФ, у якіх я была не на апошнім месцы.
Наступіў 2017 год.
І я, пасля найцяжэйшага пералому першы раз выйшла ў горад, каб падтрымаць свой народ, беларусаў якія выйшлі на пратэсты не дармаедаў, хоць мяне і не закранаў той дэкрэт. бо я жыла ў сельскай мясцовасці.
Менавіта тады я абдумана ўступіла ў шэрагі БХД-як засведчылі на БТ,самай русафобскай партыі.
Бо маючы шэраг, для каго то, можа і нязначных перамог. такіх як:
1. Асвятленне вуліц у вёсцы Суйкава.
2. Рамонт і ўтрыманне дарог.
3. Газіфікацыя вёскі.
4. Вываз смецця.
5. пачатак будаўніцтва вадаправода,які пасля сямі год каманднай барацбы такі дабудавалі,ды і шмат чаго яшчэ зрабілі.
За невялікі час мы прымушалі чыноўнікаў зрабіць працу,ад якой яны адмаўляліся напрацягу дзесяцігодзяў.
.
Надалей стварыла Ютуб канал “Настоящая Беларусь”,
https://www.youtube.com/channel/UC2-6UOWteUNkld_cyBn7gcg паказвала там, як руйнуюць беларускія вёскі, усе беспарадкі, бяздзейнасць, бязмозгласць “моцнага гаспадарніка” і яго слуг, суправаджаючы відэасведчанні зваротамі і скаргамі, візітамі да чынавенства, да поўнага вырашэння праблем.
Не давала ім жыць спакойна, спачываць на лврах. ды яшчэ людзей вакол сябе аб’ядноўвала ў бітвах за годнае жыццё.
Да палітычнага.
Актыўна прымала ўдзел у абароне Курапатаў,за што таксама атрымлівала штрафы.
У 2019 годзе выходзіла на ўсе акцыі супраць інтэграцыі з РФ- шэсць судоў,штрафаў больш за ўсіх у краіне.
Рэжым тут вельмі пастараўся,мяне залішылі ўсяго,нават зарабляць на хлеб не давалі,толькі і заставалася сайго,што хата,ды агарод з хазяйствам з якога я выжывала.
У 2020 годзе. таксама была вельмі актыўная.
Разам з камандай вяла агітацыю па Віцебскай вобласці супраць пляшывага, за адзіна пакінутага кандыдата-С.Ціханоўскую. Выходзіла на пратэсты, вяла прамыя трансляцыі з іх, заклікаючы людзей да пратэстаў.
Удзельнічала ў так званых “перамовах” з уладамі, з якіх здзейсніла дэмарш, папярэдне выказаўшы губернатару і усім прысутным “гаспадарам улады”, што я пра іх думаю.
І за маю дзейнасць і адмову ад яе спынення, рэжымнікі адорвалі мяне надмернымі штрафамі і ўтрыманнямі ў ІЧУ.
Толькі за 2020 год. Шэсць разоў я была за кратамі. Удзел у акцыі, Стрым з пратэстаў – у турму, выходжу з ІЧУ, зноў іду на акцыю стрымлю – зноў турма, а я зноў выходжу на пратэст…