«Нас пакаралі, бо мы спявалі». Гурт Irdorath прадставіў новую песню«Песня «Зорамі» была напісаная ў калоніі. Такія, як мы, неаднаразова спявалі яе ціха і ўпотай, са слязамі на вачах. Песня дала надзею і веру ў сябе ў гэтым халодным акіяне несправядлівасці. Так, мы выбраліся адтуль, але многія яшчэ там, і мы ўсе не павінны гэтага забываць», […]
Палітыка
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Канал «Чыжоўка» адзначае тры гады: дзякуем чытачам і будзем ісці далей
А ў нас раптоўна дзень народзінаў! Акурат тры гады таму на канале з’явіўся першы допіс. Дзякуй, сябры, што чытаеце. А мы і далей будзем падтрымліваць годных людзей, кпіць з пацукоў і псаваць настрой таварышу маёру! Жыве Беларусь!
Журналістку Ларысу Шчыракову асудзілі на 3,5 гады калоніі па даносе завербаванай «сяброўкі»
Журналістку Ларысу Шчыракову асудзілі на 3.5 гадоў калоніі нібыта за “дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь”. Закрыты “суд”, падрабязнасцей няма. Насамрэч не, ёсць ажно дзве падрабязнасці. Першая: у дзень абвяшчэння прысуду Ларыса выкрыкнула: “Жыве Беларусь!” І другая: справа супраць журналісткі грунтуецца на сведчанні яе “сяброўкі” Жанны Пікоўскай, якая, як высветлілася, была агенткай не тое кдб, не тое нейкай […]
Максіму Знаку — 42 гады: адвакат і палітвязень Каардынацыйнай рады адзначае дзень народзінаў за кратамі
Павіншуйце Максіма Знака з Днём Народзінаў Сёння адвакат і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу адзначае сваё 42-годдзе. Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў […]
Дзень ведаў у Беларусі: за кратамі пачнуць судзіць 15-гадовага Арцёма Вайцяховіча — закладніка рэжыму
Дзень ведаў. Чыноўнікі з палёў і кароўнікаў перамясціліся ў школы і гімназіі, упрыгожаныя ў стылі агратрэш, каб расказаць, як “сацыяльная дзяржава” клапаціцца пра дзяцей і як яны ўсе разам глядзяць у будучыню. Дырэктрысы-фальсіфікатаркі атрымлівалі кветкі ідэалагічна-правільных колераў. Дзень фальшывых усмешак і фальшывых прамоў. Можна жартаваць з азаронка-выкладчыка, і з генпракурора шведа, які асабіста шукае экстрэмізм […]
Берасцейскі пенсіянер атрымаў год калоніі за каментарый пра міліцыянта ў Фэйсбуку
Берасцейскага пенсіянера Аляксея Афанасьева асудзілі на год калоніі ў тым ліку за абразу прадстаўніка ўлады. Пад допісам у Фэйсбуку пра міліцыянта спадар Аляксей пакінуў кароткае і ёмістае слова “дзярмо”. Здаецца, усё як заўсёды, але! “Пацярпелы” мент – гэта той самы Руслан Куцко з Івацэвічаў, якога калісьці Вольга Кронда абразіла эмадзі ““. Кажуць, з таго часу […]
Арцёму Лябедзьку прысудзілі 3,5 гады калоніі за данаты ў фонды салідарнасці
Арцёму Лябедзьку прысудзілі тры з паловай гады калоніі нібыта за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”. Насамрэч, за данаты ў фонды салідарнасці. Для замежнікаў гучыць як дзікунства, але ў “краіне для жыцця” нават праваабарончая арганізацыя прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем, нічога дзіўнага. Віну Арцём не прызнаў: як можна назваць злачынствам дапамогу тым, каму патрэбна дапамога? Але ўсе мы разумеем, што […]
Пасля гібелі Прыгожына: пуцінскія «гарантыі» не каштуюць нічога, расейскія вайскоўцы пад Асіповічамі
Кажуць, там вядомы расейскі кухар атрымаў у падарунак ад пуціна новую патэльню. У пекле. І неяк пацукі заварушыліся, ну як так, яму ж гарант гарантаваў! Дык вось, пацучкі, калі яшчэ не зразумелі. Свае гарантыі ён хоча – дае, хоча – забірае. І з вамі тое ж самае будзе. Бо ў вашага гаранта не толькі гарантыйны […]
На прэм’еры расейскага прапагандысцкага кіно прыйшлі толькі 4 гледачы — беларускае мастацтва супраць агіткі
А што ж гэта робіцца! На прэм’еру расейскага прапагандысцкага кіно прыйшлі 4 “гледача” (на фота, аднак, бачна толькі двух, астатнія два, мабыць, не вытрымалі і збеглі ў прыбіральню). Як так, дзе тыя знакамітыя 3% патрыётаў?! Абралі фільм жахаў? Чакаюць “Барбі”? Гэта ж нейкая дыверсія супраць саюзнай дзяржавы атрымліваецца! Дык вось, спадары пацукі. Можаце колькі заўгодна […]
Ціханоўская ў Дзень незалежнасці Украіны: барацьба ўкраінцаў за свабоду натхняе ўвесь свет
Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: «Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, прэзідэнт Зяленскі! Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у […]