30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. У Беларусі {як мінімум} 10 асобаў знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Інкамунікада – гэта знаходжанне асуджанага без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў ён стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. На сёняшні […]
Навіны_суполак
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін, вядомы паэт і дыпламат Беларусі
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін «Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі…» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. Генадзь […]
25 жніўня Беларусь афіцыйна вярнула Незалежнасць пасля правалу камуністычнага путчу
25 жніўня Беларусь вярнула Незалежнасьць. «Спраўджваецца мара пакаленьняў змагароў за свабоду беларускага народа» Пасьля прыняцьця Дэклярацыі аб суверэнітэце 27 ліпеня 1990 года і да 25 жніўня 1991-га наша краіна існавала ва ўмовах напаў-незалежнасьці. Вырашальны момант наступіў пасьля таго, як праваліўся праімпэрскі камуністычны путч. Прыгадаем гістарычныя падзеі Спасылка без VPN
Алег Лойка, пастар з Небытава, асуджаны па справе Гаюна, не прызнаў віну
Алег Лойка, пастар царквы хрысціян веры евангельскай з вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна, асуджаны па “справе Гаюна”. На судзе Алег Лойка не прызнаў віну. Ён кажа, што яго сумленне засталося чыстым перад Богам. Але “чыстае сумленне” – сціплыя словы. Яны пра не-супрацоўніцтва са злом. А Алегу Лойку ёсць чым ганарыцца. І не толькі падтрымкай Украіны праз Беларускі […]
Сям’ю мінскага бізнэсмена Саўрыцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за распальванне сацыяльнай варожасці
Стала вядома, за што сям’ю мінскага бізнэсмена Саўрыцкага адправілі ў калонію на пяць гадоўСям’ю з трох чалавек мінскага бізнэсмена Саўрыцкага асудзілі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). У лістападзе мінулага года Генадзя, Ірыну і іх дачку Віялету асудзілі да пяці гадоў калоніі. Цяпер жанчыны адбываюць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № […]
25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі: Ціханоўская заклікае бараніць суверэнітэт
25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі Ціханоўская: «Беларусы марылі пра незалежнасць сваёй краіны стагоддзямі. Нашыя продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла сваю цану, каб Беларусь жыла. 25 жніўня 1991 года гэтая мара здзейснілася. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з […]
25 жніўня 1991 года Беларусь надала Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў гістарычнае рашэнне – надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Гэта быў фактычны акт набыцця рэальнай незалежнасці – краіна канчаткова выйшла з-пад улады расеі. Шлях да гэтага акта пачаўся 27 ліпеня 1990 года, калі парламент прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце – хоць яна ўспрымалася камуністамі як фармальны акт. […]
Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну з Днём Незалежнасці і выказала падтрымку
Святлана Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны «Шаноўны прэзідэнт Зяленскі, дарагія ўкраінцы, Ужо чацвёрты год, як украінскі народ сустракае Дзень Незалежнасці ў жорсткіх умовах поўнамаштабнай вайны. Вам даводзіцца плаціць найвышэйшую цану за сваю незалежнасць. Але вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе. Вашая стойкасць і адвага сталі […]
Журналіст і актывіст Мікалай Дзядок адзначае 37-мы дзень народзінаў за кратамі
Пакуль несвабодны нехта адзін — несвабодныя ўсе мы Сёння свой 37-мы дзень народзінаў сустракае за кратамі наш калега, журналіст, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок. Ён мусіў выйсці на волю ў красавіку, але яго перавялі ў СІЗА №1 па новай крымінальнай справе па арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»). А пазней стала вядома, што […]
30 гадоў таму ў Менску жорстка задушылі страйк работнікаў метрапалітэна
Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі быў жорстка задушаны сілавымі метадамі. Нагодай стала па распараджэнні дырэктара аб адменене надбавак за безаварыйную працу і абразанне прэмій. Спачатку былі ўгаворы вярнуцца на працу, потым пайшлі пагрозы аб звальненнях, затым прыбылі амапаўцы і […]