«Ці вартыя прынцыпы страчаных гадоў жыцця?» Наталля Дуліна — пра калонію, высылку і жыццё пасля гэтага
Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ Наталля Дуліна прайшла арышты, звальненне, суд і калонію. У чэрвені 2025 года яе разам з групай палітвязняў гвалтоўна вывезлі з Беларусі ў Літву. У інтэрвʼю @belsat Дуліна расказвае пра закрыты працэс і адмову ад прашэння аб памілаванні, пра прынцып «не вер, не бойся, не прасі», пра жыццё пасля вызвалення і пра сваю мару.