Шосты дзень народзінаў у зняволенні сустракае Віктар Бабарыка – інтэлігент, мецэнат, кандыдат у прэз…
09.11.2025Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Шосты дзень народзінаў у зняволенні сустракае Віктар Бабарыка – інтэлігент, мецэнат, кандыдат у прэзідэнты і бацька, які выхаваў годных дзяцей.
У 2020 годзе ён выглядаў абсалютным антыподам лукашэнкі, але і да старой апазіцыі не быў падобны. Знайшліся крытыкі, якія збольш абвінавачвалі яго ў “прарасійскасці”, але насамрэч Бабарыка наадварот здаваўся занадта інтэлігентным для беларускай палітыкі. Можа, для якой-небудзь Еўропы быў бы добрым прэзідэнтам, а мы ж краіна для жыцця, і шлях наш асаблівы.
Але з кожнай навіной, якая далятала з-за кратаў, крытыкі рабіліся ўсё цішэй. Турма здзірае з чалавека грошы і статус і сацыяльныя ролі, і дае магчымасць убачыць яго сапраўдным. І цяпер усе бачаць сапраўднага Віктара Бабарыку – моцнага, смелага і прынцыповага, не на словах і прадвыбарчых лозунгах, а на справе.
Якім ён быў бы прэзідэнтам? Мо яшчэ ўбачым. Але ўжо зараз дакладна ведаем, што чалавек ён годны. І сапраўдны беларус.
З Днём Народзінаў, Віктар Дзмітрыевіч!
Жыве Беларусь!