Абвешчаны конкурс на ўручэнне прэміі Prince Claus Seed Awards! Фонд Прынца Клаўса прапануе прэміі у памеры 5000 еўра для пачынаючых мастакоў і практыкаў культуры, якія жывуць і працуюць у краінах Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Карыбскага басейна і Усходняй Еўропы. Штогод узнагароджваючы 100 маладых (у прафесіі) творцаў і практыкаў культуры, #прэмія стварае прастору для эксперыментаў і распрацоўкі новых пунктаў гледжання на сацыяльныя праблемы. Для каго:#творцы і #культдзеячы, якія: -маюць 1-5 год прафесійнай кар’еры (без уліку гадоў навучання); – займаюцца інавацыйнай і цікавай мастацкай практыкай, якая вырашае надзённыя сацыяльныя/палітычныя праблемы, важныя ў мясцовым кантэксце; – практычна не атрымалі прызнання/падтрымкі сваёй дзейнасці на лакальным і міжнародным узроўні. Ддл: 1.03.2022 Больш: тут #OpenCall