Вы зайшлі да нас, а гэта сведчыць на тое, што вам так жа, як і нам, неабыякавыя і лёс нашай краіны, і сумны лёс роднай мовы, і вы імкнецеся штосці ў гэтым лёсе змяніць. Наш канал створаны менавіта дзеля гэтага.
Так сталася, што мы, беларусы розных заняткаў, полу, ўзросту і месцаў жыхарства ўжо маем досвед вяртання да роднай мовы. Наш узровень розны: ад пачатковага, да добрага і вельмі добрага.
Хтосці з нас размаўляў па-беларуску з маленства, а хтосці за кароткі час аднавіў беларускую мову наноў, “з нуля”. Але нас аб’ядноўвае выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённасці, у рэальным жыцці. Мы гэта зрабілі. І мы можам дапамагчы ў гэтым вам.
Пагадзіцеся, што зараз і фізічна, і эмацыйна цяжка садзіцца і вывучаць падручнікі, паўтараць словы. Ды й часу бракуе. А што калі штодня проста рабіць малыя крокі: вымаўленае слова, прачытаная кніга, вывучаны верш, напісаны ліст? Маленькі крок для кожнага чалавека – вялікі крок для аб’яднання і адраджэння.
Давайце зробім яго разам!