Беларусам дасяжная падтрымка праектаў ад горада Бон, #ГерманіяМожна падаваць праекты:- у сферах: #тэ…

Беларусам дасяжная падтрымка праектаў ад горада Бон, #Германія

Можна падаваць праекты:
– у сферах: #тэатр, #танец, #візуальныя_мастацтвы, #літаратура, #кіно/#відэа, рок і поп-культуры;
– для дзяцей і моладзі з гэтых сфер;
– для людзей, якія не могуць удзельнічаць у культ. дзейнасці ў дастатковай ступені.

Праекты павінны мець сувязь з Бонам і ў ім рэалізоўвацца, дэманстраваць інавацыйны характар.
Важная перадумова: немагчымасць рэалізаваць праект напоўніцу без падтрымкі горада.

Вітаюцца #міждысцыплінарныя_праекты, або праекты паводле міжкультурных падыходаў. Прыярытэтныя тэмы: #культура і клімат/дэмакратыя/лічбавізацыя. Станоўча адзначаюцца супрацоўніцтвы з культ. ўстановамі Бона, прадстаўнікамі міжнародных, навуковых установаў, праграм ААН, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Для каго:
прафесіяналы/групы прафесіяналаў, НЕ аматары.

Ёсць 2 раўнды фінансавання:
– на праекты ў 1-м паўгоддзі 2023 года ддл – 30 чэрвеня.
– у 2-м паўгоддзі ддл – 30 снежня.

Падрабязнасці і падача заяўкі