З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Коўне (Літва) пройдзе Дзясяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларус…

З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Коўне (Літва) пройдзе Дзясяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

У межах праграмы «Культура і культурныя даследаванні» Беларускі ПЭН плануе арганізаваць панэль «Правы чалавека ў сферы культуры і культурныя правы ў Беларусі» з удзелам прадстаўнікоў арганізацый у сферы культуры і менеджараў культуры для таго, каб

прэзентаваць уласныя даследаванні ў гэтай сферы (і метадалогію, і вынікі);
сабраць дадатковую інфармацыю пра рэпрэсіі і парушэнні правоў у сферы культуры;
абмеркаваць супольную дзейнасць па абароне правоў чалавека і культурных правоў;
абмяняцца планамі і думкамі для ўмацавання сувязяў паміж арганізацыямі сектара. 

Запрашаем да ўдзелу! Рэгістрацыя індывідуальных заявак цягнецца да 15 мая.