Файная магчымасць папрацаваць разам з таленавітымі мастакамі.
Для каго:#мастакі 18+, у якіх ёсць пацверджаны мастацкі досвед.
На працягу двух тыдняў мастакі змогуць няспынна працаваць над сваімі творамі і натхняцца адзін у аднаго.
Будуць арганізаваныя семінары, сустрэчы, лекцыі ад экспертаў, а таксама нефармальныя дыскусіі на прыродзе.
Што падрыхтаваць: – CV+спіс папярэдніх выставаў+спасылкі на сайт/сацсеткі, – партфоліа з 5-15 прац, – планы на рэзідэнцыю.
Што прапануюць: – кампенсацыя транспартных выдаткаў да 300 EUR, – пражыванне і двухразовае харчаванне, – кампенсацыя вытворчых выдаткаў, – арганізацыя вольнага часу (дэгустацыя він, наведванне возера Балатон і інш.).