Маляваныч: легенда «калыханак» у выгнаннi.Як жыве зараз акцёр? Што яго натхняе і якім чынам ён прац…

Маляваныч: легенда «калыханак» у выгнаннi.

Як жыве зараз акцёр? Што яго натхняе і якім чынам ён працягвае любімую справу? Пра гэта ў новым дакументальным фільме ў рамках серыі Маланка.Doc. Публікуем яркія выказванні акцёра.

Мне здаецца, што кожны, хто думае пра пераезд, яго чакае нейкі бар’ер. І ў мяне ў вялікай ступені гэта было менавіта так. Я думаў пра тое, а што я там буду рабіць? Увогуле — гэта іншае жыццё і іншая краіна, іншая культура. Каму я там патрэбны?

І гэта вельмі спыняла, асабліва ў маім узросце. Але калі жыццё вось так спрацавала, што я апынуўся тут, то ўсе, ты гэта прымаеш, і можна жыць.

Мне здаецца, што грузінская ментальнасць, як і мастацтва, у тым ліку як іконы грузінскія, яны адлюстроўваюць душу гэтага народа. Вельмі простую, наіўную ў лепшым сэнсе гэтага слова, і нават дзіцячую.

Калі я выйшаў на волю, да мяне звярнуўся Сяргей Будкін і прапанаваў паўдзельнічаць у такой акцыі — новае жыццё Маляваныча. І так з’явіўся гэты праект. Спачатку казкі, потым канал Бэйбус. У 2021 і ў 2022 годзе шмат хто ў адзін голас мне казалі: “А вы ў Беларусі”?

А я вырашыў, што буду тут да апошняга. А каб бароцца са страхам, я вырашыў так, чым жыць так, быццам над табою гэтая сякера, трэба ўявіць, што гэтая сякера ўжо ўпала. Я сабе казаў: “Ты ўжо ў турме”. І на нейкі час гэта спрацоўвала. І зара толькі ў Грузіі я адчуваю, наколькі там у падсвядомасці гэта ўсе варылася.

Даведаўся не так даўно, што “Пэппі доўгая панчоха” была напісана Астрыд Ліндгрэн у 1941 годзе. Самая жыццелюбівая гераіня з’явілася падчас Другой Сусветнай вайны. І “Маленькі прынц” ён таксама быў створаны Экзюперы падчас Другой Сусветнай вайны. Гэта таксама адна з магчымасцяў Эзопавым языком сказаць пра тое, што адбываецца зараз.

Подробнее читайте на нашем сайте: https://malanka.media/news/6719
В Беларуси сайт доступен через VPN.

@malanka
#маланкамедиа #маланка_читать #беларусь #сказки #маляваныч #история

Маляваныч: легенда «Калыханак» у выгнанні

Як жыве зараз акцёр? Што яго натхняе і якім чынам ён працягвае любімую справу? Пра гэта ў новым дакументальным фільме ў рамках серыі Маланка.Doc. Публікуем яркія выказванні акцёра.