Харэографам-пачаткоўцам: конкурс на фэст Lugar Futuro ў горадзе Візэу, #Партугалія
Lugar Futuro – First Works – гэта дэманстрацыя харэаграфічных прац харэографаў/-к, якія пачынаюць кар’еру ў прафесійным свеце танца. Адбываецца ў рамках штогадовага маладзёжнага танцавальнага фестывалю Lugar Futuro. Калі: 18 – 20 лістапада 2022.
Умовы ўдзелу харэаграфічных твораў: ⁃ працягласць 10-25 хвілін; ⁃ адна з першых харэаграфічных п’ес аўтараў-удзельнікаў/-ніц ва ўзросце 18 – 30 год. ⁃ макс. колькасць выканальнікаў/-ніц кожнай працы: 5 (група можа суправаджацца харэографам або асістэнтам і тэхнікам, максімум 7 чал., каб паехаць у Візэу).
Прадастаўляецца: ⁃ #грант на ўдзел для замежных харэографаў/груп – 500 EUR; ⁃ падтрымка на міжнародныя паездкі да 500 EUR; ⁃ пражыванне і харчаванне ў Візэу.