ПРА_МОВАДзень акупанта ў Менску святкавалі,Калі дакладней, гэта — дзень расіі.Буйновы-Ваенгі мярзот…

ПРА_МОВА

Дзень акупанта ў Менску святкавалі,
Калі дакладней, гэта — дзень расіі.
Буйновы-Ваенгі мярзотна завывалі,
А гледачоў на бусах падвазілі.

У той час зачынілася “Кнігоўка”,
Дакладней растапталі, зачынілі
Шалёныя ГУБАЗіКавы воўкі,
А ўласніка за краты пасадзілі.

У пасцы апынулася краіна.
Прадаў вусаты фюрар незалежнасць.
Народ ізноў у прыгоне, як скаціна.
І генацыд — вось наша непазбежнасць.

Але ж не так. Не здарыцца такога,
Каб мы забыліся на мову нашых продкаў.
Яна стагодзі была наша мова,
Нягледзячы на ціск і рэпрэсоўкі.

Яна перажыла, перацярпела
І забароны і пераацэнкі.
І збераглася і не пацярпела.
Што ёй Газманаў разам з Лукашэнкам?!!

©️ Максим Перепелица

@menskrazam_info
#размаўляй_па_беларуску

Менск Разам | Media