Фестываль відэа SIMULTAN 2022 «Пераменлівае і нявызначанае» 10 – 18 верасня 2022, Тымішаара, #Румыні…

Фестываль відэа SIMULTAN 2022 «Пераменлівае і нявызначанае» 10 – 18 верасня 2022, Тымішаара, #Румынія

17-ы фестываль #відэа_мастацтва SIMULTAN імкнецца накіраваць ідэі і стварыць новыя перспектывы ў кантэксце магчымых наступстваў пандэміі і вайны ва Украіне, актыўна распрацоўваючы праз мастацкія і тэарэтычныя пастаноўкі тэмы і сюжэты, такія як будучыня і патэнцыял мастацтва ў перыяд масавых пераўтварэнняў.

Фестываль функцыянуе як трансдысцыплінарная платформа, прысвечаная новым медыя-праектам, эксперыментальнай музыцы і гукавым мастацтвам.

Для каго:
новыя і вядомыя #творцы і/або #студэнты ў галінах: #аўдыёвізуальныя_мастацтвы  #музыка #sound_art.
Вітаюцца інавацыйныя відэапрацы да 10 хв., створаныя за 2020-22 гг.

Прымаюцца жанры відэа:
– эксперыментальнае;
– апавяданне;
– лічбавае/генератыўнае;
– дакументальны/эксперыментальна-дакументальны фільм;
– анімацыя/эксперыментальная анімацыя.

4 аўтары атрымаюць прэмію 250 EUR.

Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязней пра канцэпцыю і ўмовы