Лена Рабкіна: «Мая стратэгія – гэта настойлівасць»У нашым пятнічным эфіры – новая #successstory! Сус…

Лена Рабкіна: «Мая стратэгія – гэта настойлівасць»

У нашым пятнічным эфіры – новая #successstory! Сустракайце:

Лена Рабкіна – дасведчаны брэнд-стратэг і фотамастачка на старце арт-кар’еры.
Гл. партфоліа тут: rabkina.net/arts.

За апошнія месяцы была адабраная на:
⁃ чатырохтыднёвую рэзідэнцыю Question Me & Answer у Вене;
⁃ летні Art-Camp у Германіі (яшчэ наперадзе);
⁃ доўгатэрміновую рэзідэнцыю Future Laboratory у трох краінах (наперадзе).

Наша размова з Ленай склалася ў своеасаблівую формулу росту яе новай прафесійнай ідэнтычнасці – мастацкай. Традыцыйна, раскрываем па пунктах

Захопленасць мастацтвам
«Я рабіла творчыя праекты з 2013 увесь вольны час, які мела. Здымала фота-серыі, з нейкай унутранай прагі гэта рабіць. Праўда, у Беларусі мне было цяжка зразумець, як развіваецца кар’ера мастака, як увайсці ў арт-рынак без адукацыі. Мне здавалася, што дзверы зачыненыя. таму я інтуітыўна рухалася ў цікавым мне кірунку і праз мноства розных праектаў напрацавала стартавае партфоліа».

[ Між іншым, дзякуючы гэтай актыўнай інтуіцыі, Лена выставілася ў мінскім НЦСМ і Музеі Ротка ў Даўгаўпілсе, на некалькіх фестывалях, паставіла ЛАРП-спектакль «Крытыкі» ў Цэнтры беларускай драматургіі, выступала на TEDx і інш. ]

Настойлівасць
«У сакавіку, калі я прыехала ў Польшчу, я пачала падавацца на ўсе магчымасці, што знаходзіла і якія мне пасавалі. На @sekktor я глядзела проста ўсе оўпенколы і фармавала свой працоўны графік як графік напісання заявак. Паступова я пачала «пракачвацца». Мой appliance rate адносна невысокі, але я проста не спыняюся».

«Ментальны імпульс»
«Я веру, што чым больш ты аддаеш у сусвет, тым больш можаш атрымаць. У Вене, замест аднаго праекта, я паспела зрабіць два: пра досвед бежанства і пра работнікаў гатэля [дзе рэзідэнцыя і ладзілася]. Арганізатары казалі: “Нам вельмі падабаецца ваш social profile,” – то бок, ангажаванасць, эмпатыя, неабыякавасць. У выніку мне нават працягнулі тэрмін пражывання ў гатэлі, дапамагалі па многіх пытаннях. Нават заўкі я пішу вельмі эмацыйна, верагодна, гэта таксама ўплывае».

І… сакрэтны інгрыдыент
«Мне вельмі дапамагло мець настаўніка, ментара. На другім Bazar BYzarre я пазнаёмілася з Верай Залуцкай, якая адгукнулася пракансультаваць па рэвізіі майго партфоліа. У выніку я значна яго дапрацавала».

*

Калі вам было б цікава чытаць падобныя кейсы як паўнавартасныя інтэрвью, пастаўце тут ці !

Маеце свае гісторыі (а вы ж дакладна маеце!) паспяховага ўдзелу ў рознага роду праграмах мабільнасці і конкурсах? Маякніце нам у каментарах альбо ў прыват – @sekktor_online.

Elena Rabkina | Artistic Portfolio

Explore the art made by Elena Rabkina.