Youmanity – лонданская арганізацыя, якая прапануе цікавыя культурніцкія фарматы, каб працаваць з тэмамі роўнасці, інклюзіі, сацыяльнай інтэграцыі і прасоўваць правы чалавека . Штогод яны ладзяць прэмію ў галіне #фатаграфія, каб прыцягнуць увагу да надзённых сацыяльных праблем.
Сёлета журы шукае здымкі, якія найлепш перадаюць рух і настрой танцора (танцораў). Працы 20 фіналістаў будуць прадстаўленыя на выставе ў Лондане, а 10 кастрычніка, у Сусветны дзень псіхічнага здароўя, будзе аб’яўлены/-ая пераможца.