ESC #валанцёрства: Год на праекце з мясцовай моладдзю ў горадзе Аполе, #Польшча
Праект прадугледжвае семінары, міжкультурныя сустрэчы, мерапрыемствы і трэнінгі, каб даць магчымасць мясцовай моладзі пазнаёміцца з тэмамі правоў чалавека, еўрапейскіх каштоўнасцяў, міжкультурнага досведу. Большасць мерапрыемстваў прысвечаны пачатковай і сярэдняй школе, але некаторыя – і для старэйшых.

Працягласць: 12 месяцаў з даты прыбыцця.
Час пачатку: жнівень / верасень 2022.
Забяспечваецца:
⁃ Пражыванне ў кватэры ў горадзе Аполе;
⁃ страхоўка;
⁃ харчаванне;
⁃ кампенсацыя праезду і мясцовы транспарт.
Таксама арганізатары ладзяць для валанцёраў:
⁃ падрыхтоўчыя трэнінгі па тэмах правоў чалавека і ўнутрыасобасных зносін;
⁃ персанальныя трэнінгі па планаванні і правядзенні семінара, эмацыйным менеджменце, рэагаванні на крызіс і іншыя.
З асаблівых патрабаванняў – толькі камунікатыўная ангельская або польская мовы.
Ддл: як мага хутчэй.
Даведацца больш.