“Школа маладога пісьменніка” абвяшчае набор на новы навучальны год!
Марыце стаць пісьменнікам? Скарыстайцеся гарачай магчымасцю павучыцца ў «Школе маладога пісьменніка». Выкладаць будуць сапраўдныя прафесіяналы: літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам працы і з акадэмічнымі ступенямі ў галіне філалогіі.
Фармат: анлайн. Калі:лістапад 2022 – травень 2023, па суботах. Ддл: 25 кастрычніка. Лісты дасылаць на [email protected]. Падрабязней пра правілы афармлення заявак – на старонцыШколыў Фэйсбуку.