Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры?
1.
Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы.
2.
Дзяржава служыць інтарэсам грамадзянаў: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычныя законы.
3.
Падзел уладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтвы прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды самастойныя ў межах сваіх паўнамоцтваў.
4.
Мясцовае самакіраванне. Грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойна прымае рашэнні і справаздачыцца перад імі.
5.
Дзяржава гарантуе абарону ў адпаведнасці з законам. Суды – незалежныя, чыноўнікам зарабаняецца ўмешвацца ў судовыя справы.
Дадзены праект быў пазітыўна ацэнены 40 спецыялістамі ў галіне канстутыцыйнага права, некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам еўрапейскіх парламентаў.
У гэтым відэа распавядаецца падрабязней пра праект Канстытуцыі, што ў ім павінна быць, хто працуе над праектам. Праект Канстытуцыі дагэтуль на стадыі распрацоўкі, далучыцца да абмеркавання можа кожны:
kanstytucyja.onlinehttps://youtu.be/2lrxwt2xZgw Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры?
1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу…