Праграма мастацкіх рэзідэнцый INHABIT ад Інстытута эмпірычнай эстэтыкі Макса Планка, #Германія
Запрашаюцца#творцы з розных відаў #мастацтва да супрацоўніцтва з камандай навукоўцаў і даследчыкаў. Інтэграцыя мастацкага мыслення і ведаў як рэфлексіўных практык сама па сабе з’яўляецца важным аспектам місіі інстытута.
Працягласць: 4 месяцы Тэрміны пражывання ў 2023: ⁃ сакавік – чэрвень ⁃ верасень – снежань.
Гэты час можна прысвяціць стварэнню новых работ або далейшаму развіццю існуючага праекта ў навукова-даследчым асяроддзі. Вынікі працы будуць прадстаўленыя ў партнёрстве з мясцовымі мастацкімі інстытуцыямі ў форме выставы, перформанса, канцэрта ці іншага спосабу прэзентацыі, дапоўненыя дыскурсіўнымі фарматамі.
Прадастаўляецца: прастора, рэсурсы і ўмовы для прадуктыўных эксперыментаў, дыялогу і супрацы.