Fondation Thalie адкрыла прыём заявак на рэзідэнцыю ў галіне выяўленчага #мастацтва і творчага пісьма на два 2-месячныя слоты ў 2023 годзе: ⁃ красавік-травень ⁃ або верасень-кастрычнік.
Для каго: #мастакі, #аўтары, #паэты, #відэа–#аператары, #артысты, якія: ⁃ жывуць за межамі Бельгіі, без узроставых і нацыянальных абмежаванняў; ⁃ ужо маюць экалагічнае вымярэнне ў сваёй практыцы і / або ⁃ якія знаходзяцца ў дыялогу з навукамі аб жыцці.
Мэта рэзідэнцыі – падтрымаць і суправаджаць рэфлексіўны спосаб мыслення і мастацкія практыкі, якія даюць месца новым уяўленням адносна зялёнага пераходу.