Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 — выключна трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Сёння мы называем яе “Ноччу паэтаў”, бо ў гэтыя дні аддаём пашану памяці нашых выдатных творцаў, якія былі фізічна знішчаныя тагачасным рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, іх вольны дух, іх авантурызм, эксперыментатарства ў паэзіі і прага да жыцця і цяпер працягваюць натхняць нашых сучаснікаў.
«Ночы (не)расстраляных паэтаў» пройдуць у многіх краінах свету – ад Грузіі да ЗША і Бразіліі:
Субота, 29 кастрычніка:
⁃ #Вільнюс: Імпрэза ў Вільні з удзелам Анастасіі Шпакоўскай, Аляксандра Памідорава, Юрыя Несцярэнкі, Ганна Валынец, гурта “Беларускі цуд”, паэткі Сабіны Брыло, Ванды Марціньш, Дар’і Роскач.
⁃ Імпрэза ў #Тбілісі: анлайн-лекцыя Ганны Севярынец, прэзентацыя экспазіцыі, прысвечанай грузінскім рэпрэсаваным пісьменнікам ад Ніно Бекішвілі, адкрыты мікрафон.
⁃ Таксама Ноч расстраляных паэтаў адбудзецца і ў #Батумі.
Нядзеля, 30 кастрычніка:
⁃ Канцэрт-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя» ў Варшаве. Удзел у канцэрце бяруць музыкі Алесь Дзянісаў, Chornabrova, Relikt. Сярод іншых будуць гучаць песні на вершы рэпрэсаваных паэтаў.
⁃ Акцыі пройдуць таксама ўва ўсіх буйных гарадах Польшчы.
Поўная мапа падзей – на сайце акцыі: nochpaetau.com.
***
Калі вы не можаце далучыцца да ўшанавання памяці Ночы паэтаў фізічна, прапануем паглядзець важную відэалекцыю Сяргея Будкіна на Youtube, якая праводзіць паралелі падзей той страшнай ночы з сучаснасцю ў беларускай культуры.