Рэзідэнцыя для некалькіх мастакоў альбо мастацкіх груп на 4 месяцы ў Роквілі. Вынік рэзідэнцыі – выстава ў галерэі VisArts. Таксама рэзідэнты будуць далучаны да педагагічнай дзейнасці мастацкага факультэта Коледжа Мантгомеры. Пры адборы заявак надаюць увагу тым творцам, якія займаюцца тэмамі экалогіі, сацыяльнай і расавай няроўнасці, эканамічнай справядлівасці.
Праграма не прызначана для студэнтаў бакалаўрыяту альбо камерцыйных мастакоў.
Рэзідэнты атрымліваюць: – штомесячная стыпендыя 500 USD – аднаразовая выплата на праект 3000 USD – матэрыялы (да 1000 USD).