Пра што ідзе размова?
Крыніцы выданняў «Флагшток» і «Люстэрка» паведамляюць, што напрыканцы года ў Беларусі плануюцца масавыя вучэнні на мяжы з Украінай. Вось некалькі цытат ад розных суразмоўцаў журналістаў:
«Як нам тлумачылі, зборы праводзяцца, каб быць гатовымі ў любы момант арганізаваць мабілізацыю. Магчыма, гэта падрыхтоўка да яе пачатку. У канцы года плануюцца яшчэ вучэнні. І яны ўжо будуць не паказальнымі, а масавымі».
«Сказалі, што будуць праводзіцца вучэнні па мабілізацыі (ці гэта будзе пачатак мабілізацыі) з поўным працоўным днём у канцы лістапада-пачатку снежня».
«[Сябар-афіцэр] расказаў, што ў іх у снежні плануюцца буйныя вучэнні на мяжы з Украінай».
Нягледзячы на тое, што беларускі народ супраць таго, каб беларускае войска адправілі ваяваць ва Украіну на баку Расеі, такая рызыка захоўваецца. Таму мы зрабілі карткі: што рабіць, калі вам можа прыйсці позва ў армію?
Памятайце, што ніхто, акрамя беларускага народу, не павінен вырашаць такія пытанні. А беларускі і беларусы ўжо зрабілі свой выбар.
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество