Падчас семінара разам з Марні Вішнеўскай, феміністкай і каардынатаркай Фемінісцкага Антываеннага Супраціўлення, вы даведаецеся пра формы і змест антываеннага актывізму, а таксама абмяркуеце лічбавыя і партызанскія практыкі супраціву ў кантэксце Беларусі.
Апорныя кропкі сустрэчы: – гістарычны кантэкст: жаночыя антываенныя рухі мінулага стагоддзя – лічбавыя супольнасці і іх месца ў антываенным актывізме сёння – феміністкі і вайна: каштоўнасці і тактыкі супраціўлення – групы росту антываеннай самасвядомасці: навошта яны патрэбны і як сабраць такую групу.