Скрыня рэчаў + Upcycling майстар-клас ў Кропцы!20 лістапада ў нядзелю з 13:00 да 18:00 мы ладзім штомесячны абмен рэчамі.
У нашу «Скрыню рэчаў» вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся і зрабіць абмен: аддаць непатрэбнае і ўзяць тое, у чым маеце патрэбу.
Важна: усе рэчы павінны быць у добрым стане, каб іх можна было насіць і выкарыстоўваць.
А ў
16:00 адбудзецца
майстар-клас па апсайклінгу з навагоднім вайбам.
Зробім разам са старых цішотак простыя зорачкі ў тэхніцы макрамэ.
Што ўзяць з сабой? Старую цішотку (лепш з тонкай тканіны) і нажніцы.
Вядучыя майстар-класу:Шура — мастачка і ілюстратарка з Мінска, якая з дзяцінства захапляецца розным хэндмэйдам і прыкладным мастацтвам.
Даратэя — прыхільніца zero waste падыходу, любіць знаходзіць старым рэчам новае прымяненне.
Месцы на МК абмежаваны, запіс у Шуры
@alaklu.
20 лістапада (нядзеля) 13:00-18:00
Адрас: Амаглеба 1.
Уваход ВОЛЬНЫ! Kids friendly
Кантакты:
@kropkawork (telegram), +995 591 00-72-42