Чаму беларускія гарады не падобныя на еўрапейскія? – #лекцыя
Для каго: тыя, каго цікавяць беларускія гарады, #урбаністыка і #архітэктура. Калі: 8 снежня ў 19.30 (Мінск). Фармат: анлайн.
На сустрэчы зможаце зразумець, што адбываецца ў архітэктуры і горадабудаўніцтве. Чаму беларускія гарады не выглядаюць як гарады ў суседніх еўрапейскіх краінах? Як асабіста вы можаце палепшыць інфраструктуру? Як адбываецца праектаванне ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва? За што адказвае той ці іншы чыноўнік і якая яго ступень адказнасці?