Something Foreign – #рэзідэнцыя для міждысцыплінарных творцаў, #Ганконг #КітайДля каго: #творцы, #пе…

Something Foreign – #рэзідэнцыя для міждысцыплінарных творцаў, #Ганконг #Кітай

Для каго:
#творцы, #перформеры, #мастакі, #музыкі #кампазітары і г.д.
Калі: красавік – май / кастрычнік – лістапад.

“Foreign” – гэта не толькі пра чужаземнае, але і пра аб’екты ды ўмовы, якія здаюцца незнаёмымі. Рэзідэнцыя “Something Foreign”, прысвечана дыялогу і абмену меркаваннямі паміж мастакамі пра першапачатковы чалавечы вопыт. Праграма для міжнародных мастакоў-рэзідэнтаў накіравана на тое, каб прыўнесці ў творчую працу незнаёмыя і нечаканыя ідэі, практыкі, культурныя асаблівасці.

Рэзідэнтам прапаноўваюць:
– міжнародны пералёт
– пражыванне
– пражытачны мінімум
– працоўную студыю
– тэхнічную падтрымку
– арганізацыю перформансу і абмен досведам з запрошанымі артыстамі
– дапамогу ў наладжванні сувязяў з мясцовымі творцамі
– кансультацыі і дапамогу ў даследаваннях/эксперыментах.

Ддл: 20 снежня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты