Westway LAB – міжнародная музычная канферэнцыя і фестываль, які запрашае музыкаў са ўсяго свету. Кожны год 4 працоўныя групы з 3 творцаў (1 чалавек у кожнай групе з’яўляецца партугальцам) працуюць разам за тыдзень да фестывалю, каб стварыць новыя саунд-праекты.
Гэта не лагер па напісанні песень (няма брыфінгаў і сцэнарыяў), гэта – абсалютная творчая свабода для сумеснага стварэння новай музыкі. Аднак кожны гурт павінен адыграць 30-хвілінны жывы шоўкейс у адзін з першых двух дзён фестывалю.
Рэзідэнцыя прапануе: – 150 EUR за праект (максімум 2 удзельніка) – пералёт – трансфер – харчаванне – пражыванне – рэгістрацыя на канферэнцыі.