Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка пракаментаваў прынятую літоўскім Сеймам Рэзалюцыю аб сістэматычным парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Дзякуем літоўскаму боку за гэты крок. Два тыдні таму мы перадалі старшыні Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынасу Кашчунасу дакументы, якія пацвярджаюць тэрарыстычны характар дзейнасці КДБ і ГУБАЗіК. Сёння літоўскі Сейм заклікаў увесь цывілізаваны свет прызнаць гэтыя арганізацыі тэрарыстычнымі.
Важна, што ў Рэзалюцыі ёсць заклік арганізаваць Міжнародны трыбунал ў дачыненні да прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.
Сейм прапануе пазбавіць права рэжым Лукашэнкі прадстаўляць Беларусь у ЮНЭСКА і іншых міжнародных арганізацыях.
У Рэзалюцыі вялікая ўвага надаецца беларускім палітвязням.
Важна, каб палажэнні Рэзалюцыі былі прынятыя да рэалізацыі літоўскім урадам і міжнароднымі арганізацыямі.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну