Для каго:#журналісты, грамадскія дзеячы і дзяячкі. Калі: 16 снежня, 14.00-17.00.
У 2020 беларускае грамадства перажыло адзін з найбольшых траўматычных досведаў апошніх дзесяцігоддзяў. Гэты досвед доўжыцца і сёння, у тым ліку ў фармаце рэтраўматызацыі. Якія маштабы траўматызацыі беларускага грамадства? Якім чынам беларусы пражываюць і (не) спраўляюцца з траўматычным досведам, і што мы можам зрабіць для таго, каб гэтае пражыванне стала больш эфектыўным? Запрашаюць на экспертную дыскусію, якая адбудзецца па адрасе Prosta 20 (WeWork).