Шведскі гурток “Геданізм” ад ініцыятывы АБФ.Галоўны прынцып шведскіх гурткоў – роўны навучае роўнаг…

Шведскі гурток “Геданізм” ад ініцыятывы АБФ.

Галоўны прынцып шведскіх гурткоў – роўны навучае роўнага. Усе разам ствараюць атмасферу камфорту і ўтульнасці для кожнага і кожнай. У аснову кружкоў закладваюцца каштоўнасці салідарнасці, актыўнасці, даверу і інклюзіі.

Ініцыятыва «Актыўнымі быць файна!» запрашае вас на першую сустрэчу шведскага гуртка пра геданізм. Пад кубачак гарбаты з печывам удзельні_цы пазнаёмяцца і даведаюцца, у чым праяўляюць сва_ю маленьк_ую геданіст_ку.

Сустрэча гуртка «Геданізм» – гэта пра самаклопат і магчымасць паглядзець на свет вачыма тваёй сусед_кі: даведацца, ад чаго яшчэ можна атрымліваць асалоду і ў чым яшчэ можна заўважаць выдатныя моманты жыцця. І калі гэта дапаможа вам набрацца сіл і рэсурсу, вы зможаце зрабіць больш выдатных спраў!

16 снежня, пятніца а 17:00
Тбілісі, прастора KROPKA, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем пасля рэгістрацыі)
Удзел у гуртку вольны

Рэгістрацыя @stuk_v_dveri