І, верагодна, самы чаканы анонс гэтага месяца 🙂 У бліжэйшую сераду адбудзецца запуск і прэзентацыя праграмы стажыровак для беларусаў_к MOST+
Калі: • 14 cнежня • 19:00 па Мінску / 18:00 па Вільнюсу / 17:00 CET. Працягласць – каля 90 хв.
Дзе: • Афлайн: Novotel Hotel Vilnius (Gedimino pr. 16, 2 паверх) • Анлайн: праз трансляцыі ў YouTube ці Facebook.
MOST+ ― гэта праграма мабільнасці для прафесійнага абмену паміж беларусамі і беларускамі і іх калегамі з краін Еўрапейскага саюза. Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і спецыялісткі з такіх галін, як: • грамадства, • культура, • бізнэс, • адукацыя, • ахова здароўя, • устойлівае развіццё.
Калі вы плануеце прысутнічаць на мерапрыемстве афлайн, запоўніце гэтую рэгістрацыйную форму.