”Дадай сябе” – ментарская анлайн-#праграма прафесійнай падтрымкі
Калі: з 31 ліпеня.
Запрашаюць прыняць удзел у ролі ментара_кі (настаўніка/_цы) ці менці (вучня/вучаніцы), якія будуць працаваць у парах цягам некалькіх тыдняў.
Роль ментара падыйдзе, калі вы: – адчуваеце у сабе сілы і жаданне падзяліцца прафесійным досведам – маеце патрэбу перагледзець і ацаніць свой досвед + знайсці натхненне для далейшага росту – хочаце падтрымаць людзей у складанай прафесійнай сітуацыі.
Роль менці пасуе, калі: – жадаеце змяніць прафесію або сферу дзейнасці – не можаце самастойна пераадолець сіндром самазванца і/ці эмацыйнае выгаранне – думаеце аб запуску ўласнай справы ў новых умовах.