Для каго:#арт–#куратары. Калі: 4 месяцы ў 2023-2024.
Шукаюць кандыдатаў на дзве стыпендыі: Curating with Pasts (музей Квінс у Нью-Ёрку) і Soils (Van Abbemuseum у Эйндховэне). Прапануюць падтрымку для распрацоўкі новых куратарскіх даследчых практык і развіцця новых тэхнік, якія ўбудоўваюцца ў арганізацыйны кантэкст. Мэта стыпендый даследаваць, якія новыя спосабы рэпрэзентацыі сучаснага #мастацтва і культурнай прадукцыі актуальныя зараз у паўсядзённым жыцці і арт-інстытуцыях.
Стыпендыя пакрые: – працоўны грант 12000 EUR – 2-3 даследчых візіта – невялікі бюджэт на прэзентацыю даследавання (семінар, даклад, тэкст і г.д.)