«Вясна» адкрыла віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязьняўПраваабаронцы просяць дасылаць творы …

«Вясна» адкрыла віртуальную галерэю-архіў малюнкаў палітвязьняў

Праваабаронцы просяць дасылаць творы палітзьняволеных на адрас [email protected].

«Творчасьць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зьняволеньня, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязьняў важна і таму, што яны ёсьць часткай гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — напісалі праваабаронцы.

Ужо зараз на сайце ёсьць магчымасьць пошуку малюнкаў як па імёнах аўтараў, так і па выявах.