Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае прадстаўнікоў_ніц грамадзянскай супольнасці, моладзевых ініцыятыў і пляцовак, рамеснікаў_ніц, мастакоў_чак, прадстаўнікоў_ніц беларускага малога бізнесу ў Літве, якія жадаюць прыняць удзел у маркеце са сваёй кропкай актыўнасці. RADA MARKET – кірмаш грамадзянскай супольнасці Беларусі са спадарожнымі мерапрыемствамі, дыскусіямі, прэзентацыямі на асноўнай пляцоўцы. Гэта выдатная магчымасць расказаць пра сябе, знайсці новую аўдыторыю, завязаць карысныя кантакты і дамовіцца аб партнёрстве на будучыню.