Запытайся ў Дубаўца. Якой, па-вашаму, павінна быць ідэальная ўлада?25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей…

Запытайся ў Дубаўца. Якой, па-вашаму, павінна быць ідэальная ўлада?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Зусім ідэальная такая, якой не відаць і не чуваць. Калісьці ў Лёндане мы доўга хадзілі, глядзелі горад, і мяне зьдзівіла, што так і не сустрэлі ніводнага паліцыянта. Вялізнае места, шматлюдна, рух ва ўсе бакі. Мясцовыя спадарожнікі мне растлумачылі: як толькі спатрэбіцца дапамога паліцыі, яна за сэкунду будзе на месцы. Напрыклад, калі трэба будзе зьняць коціка, які сам ня можа спусьціцца з фасада высокага будынка (пазьней мы пабачылі такую сцэну). Добра, вядома, калі ты абазнаны ў палітыцы. Але ідэальна, калі ты можаш ня ведаць імя прэзыдэнта і як ён выглядае, а пры тым усе мэханізмы дзяржавы працуюць зладжана і, самае галоўнае, — для цябе.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669