Для каго:#мастакі і #куратары. Калі: 5 тыдняў у інтэрвале верасень 2023 – сакавік 2024.
Рэзідэнцыя AIR InSilo запрашае творцаў распрацаваць праекты. У крызісныя часы складана займацца мастацтвам, і мэта рэзідэнцыі – дапамагчы творчым дзеячам. Тэма – «адданасць мастака». Арганізатары не чакаюць ад рэзідэнтаў фінальнай працы, але зацікаўлены ў працэсуальных этапах.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 1000 EUR – выдаткі на вытворчасць 500 EUR – транспартныя выдаткі да 300 EUR – магчымасць пражывання з партнёрам і/ці 1-2 дзецьмі – доступ да абсталявання – PR-падтрымку.