”Мая міграцыя” – праект па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к
Для каго: усе, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі.
«Мая міграцыя» імкнецца захаваць гісторыі вымушаных мігрантак і мігрантаў з Беларусі ў іх разнастайнасці. Кожны і кожная могуць далучыцца і расказаць пра свой вымушаны пераезд.
Чаму падзяліцца сваім лёсам можа быць карысным для кожнага і кожнай з нас: – падкрэсліць важлівасць і асаблівасць свайго досведу – даць прастору сваім пачуццям – падтрымаць іншых беларусак і беларусаў.