Каб ажыццявіць нашу агульную мару, вольную Беларусь, — мы павінны быць максімальна падрыхтаванымі. А на вайне ўсё пачынаецца менавіта з падрыхтоўкі! Не можа быць і гаворкі пра эфектыўныя баявыя дзеянні, пра перамогу над расеяй і пра звяржэнне дыктатуры ў Беларусі, калі ты нават не прайшоў вучэбку Палка Каліноўскага!
Мы падрыхтавалі вялікае відэа аб тым, як праходзіць двухмесячны курс навучання рэкрутаў. З відэа вы даведаецеся:
Што трэба браць з сабой і чаму шмат рэчаў – дрэнна; Навошта вы будзеце пісаць вершы ўначы? Колькі патронаў вам дадуць на палігоне? (Спойлер: шмат!) Навошта табе любіць лес? Што здарыцца, калі ты не пацягнеш навучанне, а застацца ў Палку ўсё роўна хочаш?
Пра ўсё гэта і пра шмат іншага вам падрабязна раскажуць інструктары вучэбкі Палка Каліноўскага — афіцэры падраздзялення спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл Украіны.
УВАГА: НАШУ ПАДРЫХТОЎКУ ВЫТРЫМАЮЦЬ НЕ ЎСЕ
Але, калі ты кінеш выклік самому сабе; калі ты, як і мы, хочаш абараніць Украіну і зрабіць Беларусь вольнай — далучайся да Палка Каліноўскага! Разам да перамогі!
Дасведчаныя інструктары спецпадраздзяленняў ЗСУ рыхтуюць рэкрутаў Палка Каліноўскага да баявых дзеянняў па стандартах НАТА! За два месяцы нашым хлопцам трэба прайсці і вывучыць многае: тактыку, стральбу на палігоне, арыентаванне і тапаграфію; прайсці сотні…