”Мая міграцыя” – праект па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_кДля каго: усе, хто жадае падзялі…

”Мая міграцыя” – праект па захаванні гісторый беларускіх мігрантаў_к

Для каго: усе, хто жадае падзяліцца гісторыяй міграцыі.

«Мая міграцыя» імкнецца захаваць гісторыі вымушаных мігрантак і мігрантаў з Беларусі ў іх разнастайнасці. Кожны і кожная могуць далучыцца і расказаць пра свой вымушаны пераезд.

Чаму падзяліцца сваім лёсам можа быць карысным для кожнага і кожнай з нас:
– падкрэсліць важлівасць і асаблівасць свайго досведу
– даць прастору сваім пачуццям
– падтрымаць іншых беларусак і беларусаў.

Далучыцца да праекту.

#грамадскія_праекты #актывізм #памяць #exile #выгнанне