Выстава натхнёна культавым эсэ Сьюзан Зонтаг «Адносна болю іншых». Мэта – даследаваць глыбокія і доўгачасовыя наступствы канфліктаў, войнаў і траўмаў у глабальным маштабе. Выкарыстоўваючы разнастайныя мастацкія сродкі і пункты гледжання, арганізатары імкнуцца справакаваць разважанні, заахвоціць спачуванне і стварыць дыялог па некаторых з найбольш актуальных праблем нашага часу. Запрашаюць з жывапісам, скульптурай, ілюстрацыямі, фатаграфіяй, лічбавым мастацтвам, перформансам, відэаартам і г.д.