3 лістапада 1961 г. уночы ў Менску на Цэнтральнай (цяпер Кастрычніцкай) плошчы
дэмантавалі помнік Сталіну*. Кажуць, што Заір Азгур, адзін з аўтараў, забраў на памяць гузік з бронзавага шыняля. На пастаменце быў арнамент, вышыты сялянкай Матронай Маркевіч, мужа якой расстралялі, а сям’ю раскулачылі ў 1930-я. Гэты арнамент ёсць і на афіцыйным сцягу Беларусі.
*Да 1950-га на плошчы стаяў дамініканскі касцёл ХVII ст.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch